НВАК пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй
  2020-05-01 14:33:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія ваенныя працягнуць працаваць з абароннымі ведамствамі і ўзброенымі сіламі краін свету ў барацьбе з COVID-19, паведаміў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік УС Кітая У Цянь.

Выказаўшы глыбокую ўдзячнасць абаронным ведамствам і УС іншых краін за іх дапамогу Кітаю ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19, афіцыйны прадстаўнік МА КНР заявіў, што Кітай адначасова з працягам працы па стрымліванні эпідэміі ў Кітаі акажа магчымую дапамогу міжнароднай супольнасьці.

У Цянь паведаміў, што па стане на 30 красавіка кітайскія УС ахвяравалі медыцынскія вырабы для барацьбы з эпідэміяй або накіравалі медыцынскія брыгады ў іншыя краіны, у тым ліку ў Іран, Пакістан, М'янму і В'етнам. Кітайскія ваенныя эксперты падзяліліся вопытам барацьбы з захворваннем са сваімі калегамі з Пакістана, Сінгапура і Расіі, выкарыстоўваючы відэасувязь, дадаў У Цянь.

Адзначыўшы, што вірус не прызнае дзяржаўных межаў, У Цянь заявіў, што толькі міжнародная салідарнасць дапаможа перамагчы хваробу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040