Ваенныя медыкі адыгралі важную ролю ў перамозе над эпідэміяй COVID-19 у Кітаі -- Мінабароны
  2020-05-01 14:41:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік НВАК заявіў сёння, што ваенныя медыкі, накіраваныя ў правінцыю Хубэй, паспяхова завяршылі сваю місію па лячэнні пацыентаў з COVID-19, і што ні адзін з іх не заразіўся каранавірусам.

У трох шпіталях, узмоцненых ваеннымі медыкамі, налічвалася 2856 ложкаў, з 24 студзеня па 16 красавіка лячэнне ў іх прайшлі 7198 пацыентаў, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР У Цянь.

Вакцына, распрацаваная даследчыкамі Акадэміі ваенных навук, ухвалена для клінічных выпрабаванняў, таксама адзначыў У Цянь. Паводле яго слоў, кітайскія ваенныя медыкі назапасілі багаты вопыт прафілактыкі і кантролю эпідэміі, ствараючы моцны фундамент для міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040