Комментарий: М. Пампея нахабна распаўсюджвае «палітычны вірус» перад навуковай супольнасцю
  2020-05-05 11:24:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная навуковая грамадскасць працягвае прадстаўляць довады таго, што каронавірус COVID-19 мае натуральнае паходжанне, у выніку чаго амерыканскія палітыкі ўжо не знаходзяць падставы для падрыву рэпутацыі КНР, хоць гэта не замінае ім паўтараць тэорыю пра «лабараторную ўцечку», «штучнае стварэнне віруса» і г.д.

Так, напрыклад, 3 траўня ў інтэрв'ю СМІ дзяржсакратар ЗША Майк Пампея ў чарговы раз паўтарыў, што «існуе шэраг доказаў аб лабараторным паходжанні (каронавіруса)».

Цікава, што раней у той жа дзень Упраўленне дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША выступіла з заявай, у якой гаворыцца, што «каронавірус новага тыпу не з'яўляецца штучна створаным або генна-мадыфікаваным». Калі журналіст задаваў пытанне амерыканскаму кіраўніку, той адказаў: «Я не магу вам сказаць пра гэта».

Недакладныя і нахабныя выказванні амерыканскіх палітыкаў даюць усім разумець, што ў іх зусім няма якіх-небудзь «доказаў». Заява аб тым, што «каронавірус стварылі ў лабараторыі Уханя», уяўляе сабой, не што іншае, як сапраўдную хлусню.

На днях лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне 2018 года, вядомы японскі імунолаг Тасуку Хондзе (Tasuku Honju) напісаў на афіцыйным сайце ўніверсітэта Кіёта паведамленне, асудзіўшы тых, хто ад яго імя распаўсюджвае ілжывую інфармацыю аб тым, што нібыта «каронавірус новага тыпу з'яўляецца штучна створаным» . «Нічым не абгрунтаваныя выказванні аб паходжанні захворванняў з'яўляюцца цалкам небяспечнымі, маюць разбуральны характар», - заявіў вучоны. Галоўны рэдактар аўтарытэтнага міжнароднага медыцынскага выдання «The Lancet» Рычард Хортон (Richard Horton) у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту Медыякарпарацыі Кітая адзначыў, што інтрыга аб каронавірусе не ідзе на карысць супрацьстаянню пандэміі, падкрэсліўшы важнасць даследавання паходжання віруса зыходзячы з навуковага падыходу.

Варта адзначыць, што пасля свайго стварэння Уханьскаі інстытут вірусалогіі, які стаў мішэнню нападак амерыканскіх палітыкаў, ужо прыняў навукоўцаў з розных краін свету, у тым ліку, і з ЗША. Высвятленне вытокаў паходжання віруса ўяўляе сабой сур'ёзнае навуковае пытанне, адказ на якое будзе знойдзены ў працэсе даследаванняў экспертамі-медыкамі, а не ў хлуслівых выказваннях амерыканскіх палітыканаў, у якіх хаваецца злосная змова.

Амерыканскае інтэрнэт-выданне «Buzzfeed» днямі апублікавала артыкул, у якім яе аўтар падрабязна распавёў, як антыкітайскае сілы ў ЗША, зыходзячы са сваіх палітычных мэтаў, плятуць інтрыгі пра тое, што нібыта «каронавірус адбыўся ў лабараторыі ва Ухане». У артыкуле гаворыцца, што падобныя дзеянні «адпавядаюць палітычным інтарэсам амерыканскага кіраўніцтва і яго «ліхаманкавым» прыхільнікам».

Не паспеўшы прыняць адэкватныя супрацьэпідэмічныя меры і распрацаваўшы «палітычны вірус», накіраваны на падрыў глабальнага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва, амерыканскія палітыкі сваімі дзеяннямі пішуць не самую лепшую старонку ў сваёй гісторыі. Жаданне «яшчэ раз зрабіць ЗША вялікімі» можа быць толькі жартам, калі правакацыі і махлярства палітыкаў, падобных Пампея, будуць і далей працягвацца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040