Французскі медык сцвярджае, што інфекцыя COVID-19 у краіне была выяўлена яшчэ ў снежні 2019 года
  2020-05-05 11:26:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы выпадак захворвання на пнеўманію, выкліканую каронавірусам новага тыпу, быў зафіксаваны ў Францыі яшчэ ў канцы снежня 2019 года.

Пра гэта 3 траўня ў праграме тэлеканала BFM TV заявіў прафесар доктар Іў Коэн, загадчык аддзялення вельмі цяжкіх інфекцый і захворванняў двух бальніц дэпартамента Сен-Сен-Дэні на поўначы цэнтральнай часткі краіны.

«Мы правялі паўторнае тэціраванне 24 пацыентаў, хто захварэў на пнеўманію ў перыяд са снежня мінулага па студзень гэтага года, тэст на нуклеінавую кіслату ў якіх даў адмоўны вынік. Новы тэст у аднаго з іх даў станоўчы вынік. Ён быў шпіталізаваны ў бальніцы Жан Вердзіер, дзе я працую, 27 снежня », - паведаміў Іў Коэн.

Па словах французскага медыка, пакуль нельга вызначыць, калі і як гэты пацыент быў заражаны COVID-19, таму немагчыма сказаць, ці быў гэты хворы першым заражаным COVID-19 у Францыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040