Амерыканскія СМІ абвяргаюць тэорыю аб штучным паходжанні каранавіруса
  2020-05-05 19:20:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усё больш амерыканскіх экспертаў і журналістаў абвяргаюць выказванні амерыканскай адміністрацыі аб тым, што каранавірус новага тыпу створаны ў адной з біялабараторый Кітая. Назіральнікі сыходзяцца ў меркаванні, што гэтымі заявамі каманда Трампа папросту хоча адцягнуць увагу ад сваёй няздольнасці стрымаць распаўсюджанне інфекцыі ў ЗША.

Нью-Ёркскі партал навінаў BuzzFeed піша, што мэта прыхільнікаў тэорый змовы вакол каранавіруса складаецца толькі ў пагоні за палітычнай выгадай. BuzzFeed лічыць, што развіваючы «Уханьскую тэорыю змовы», Дональд Трамп шукае вінаватага, правакуючы новыя чуткі.

Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра глабальнага развіцця Джэрэмі Конындык адзначае, што ў цяперашні час няма ніякіх доказаў таго, што каранавірус быў зроблены ў лабараторыі. Неабгрунтаванай з'яўляецца і версія пра тое, што інфекцыя магла быць выпадкова ці наўмысна распаўсюджана з лабараторыі, заявіў вучоны. З ім пагадзіўся прафесар дэпартамента мікрабіялогіі і імуналогіі Калумбійскага ўніверсітэта Вінсэнт Раканіэла. Ён лічыць, што абаронцы тэорыі змовы проста не ведаюць, пра што гавораць. «Вірус ніхто штучна не ствараў, пра гэта кажа яго геном», -- сказаў прафесар.

Адзін з членаў групы Белага дома па барацьбе з пандэміяй COVID-19, дырэктар амерыканскага Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў Энтані Фаўчы таксама адхіліў тэорыю штучнага паходжання каранавіруса. Паводле яго слоў, аналіз генома выразна пераконвае, што вірус перадаўся ад жывёл да чалавека.

Дацэнт імуналогіі і мікрабіялогіі Даследчага інстытута Скрыпса (ЗША) Крысціян Андэрсан у сваім артыкуле таксама ўказаў, што група навукоўцаў параўнала геном новага каранавіруса з сямю іншымі каранавірусамі, уключаючы SARS і MERS. «Наш аналіз ясна паказвае, што каранавірус новага тыпу не з'яўляецца штучна створаным вірусам або адмыслова накіраваным вірусам», -- гаворыцца ў артыкуле дацэнта.

Грунтуючыся на меркаваннях экспертаў, BuzzFeed адзначае, што Трамп і яго прыхільнікі імкнуцца да шырокага распаўсюджання тэорый змовы аб паходжанні каранавіруса ў кітайскай лабараторыі. Іх мэта – атрымаць палітычную выгаду з таго, што адбываецца.

Нагадаем, днямі на навінавым сайце Fox News быў змешчаны артыкул пра тое, што «нулявы пацыент» з COVID-19 працаваў у біялабараторыі Уханя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040