СААЗ: генетычны код COVID-19 сведчыць аб яго прыродным паходжанні
  2020-05-05 19:20:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генетычны код каранавіруса новага тыпу ўказвае на яго прыроднае паходжанне. Пра гэта заявіла 4 мая кіраўнік падраздзялення надзвычайных захворванняў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Марыя Ван Керкховэ, каментуючы заявы амерыканскай адміністрацыі аб тым, што каранавірус новага тыпу -- самаробны і з'явіўся ў біялабараторыі ва Ухане. Паводле яе слоў, звыш 15 тыс. генетычных паслядоўнасцей сведчаць аб прыродным паходжанні гэтага віруса.

СААЗ займаецца пошукам прамежкавага звяна -- жывёльнага, праз якое каранавірус перадаўся ад кажаноў чалавеку. Як заявіў дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, арганізацыя не атрымлівала ніякіх даных ад амерыканскага боку, якія тычацца магчымага паходжання каранавіруса. З пункту гледжання экспертаў СААЗ, амерыканскія заявы -- выдумкі, адзначыў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040