Кітайская ракета-носьбіт "Чанчжэн-5Б" здзейсніла першы палёт
  2020-05-06 11:23:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская новая ракета-носьбіт "Чанчжэн-5Б" у аўторак здзейсніла свой першы палёт, падчас якога адправіла ў космас пробную версію кітайскага пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення і грузавую капсулу для выпрабаванняў.

Ракета паднялася з касмадрома «Вэньчан» у правінцыі Хайнань у 18:00 па пекінскім часе, паведаміла Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая /CMSA/. Прыкладна праз 488 секунд эксперыментальны пілатуемы касмічны карабель без экіпажа разам з выпрабавальнай версіяй грузавой капсулы аддзяліўся ад ракеты і выйшаў на зададзеную арбіту.

Паспяховы палёт "Чанчжэн-5Б" адзначыў пачатак трэцяга кроку ў рамках праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая -- будаўніцтва касмічнай станцыі, заявіла CMSA.

"Чанчжэн-5Б", распрацаваная для кітайскай праграмы пілатуемай касманаўтыкі, будзе ў асноўным прымяняцца для запуску модуляў касмічнай станцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040