Ван І правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Узбекістана А. Камілавым
  2020-05-06 15:56:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І па ініцыятыве ўзбекістанскага боку правёў тэлефонную размову з міністрам замежных справаў Узбекістана Абдулазізам Камілавым.

Ван І заявіў, што дзве краіны прысвячаюць усе сілы барацьбе з эпідэміяй. У трывожны момант барацьбы Кітая з эпідэміяй кітайскі бок заручыўся каштоўнай падтрымкай Узбекістана. Пасля ўспышкі эпідэміі ва Узбекістане кітайскі народ таксама адчуў глыбокае пачуццё спагады. Кітай гатовы і далей па меры магчымасці аказваць дапамогу Узбекістану, накіроўваць ва Узбекістан медыцынскіх экспертаў для абмену вопытам у барацьбе з эпідэміяй, а таксама садзейнічаць закупцы рэчаў медыцынскага прызначэння ў Кітаі. Ван І выказаў упэўненасць у тым, што пад кіраўніцтвам прэзідэнта Мірзіеева народ Узбекістана абавязкова зможа атрымаць перамогу над эпідэміяй. Грамадзяне КНР, якія знаходзяцца на тэрыторыі Узбекістана, з'яўляюцца пасламі кітайска-ўзбекскага сяброўства, сказаў кіраўнік МЗС КНР, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што здароўе і бяспека кітайскіх грамадзян будуць і далей атрымліваць неабходны клопат ад ўзбекістанскага ўрада.

Ван І адзначыў, што эпідэмія ў канчатковым выніку завершыцца, а супрацоўніцтва працягнецца і далей. Паводле яго слоў, у працэсе сумеснай барацьбы з эпідэміяй абавязкова памацнеюць давер і сяброўства паміж Кітаем і Узбекістанам. Абодва бакі могуць выбiраць разнастайныя метады, каб абараняць развіццё ключавых аб'ектаў супрацоўніцтва, а таксама намагацца знізіць да мінімуму ўздзеянне эпідэміі на супрацоўніцтва. Абодва бакі таксама павінны заахвочваць мадэль інавацыйнага супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі, а таксама культываваць новыя метады кіравання супрацоўніцтвам, сказаў Ван І. Ён выказаў спадзяванне, што кітайска-ўзбекістанскае супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" атрымае яшчэ большае развіццё.

Ван І заявіў, што чалавецтва -- супольнасць з адзіным лёсам, таму згуртаванае супрацоўніцтва з'яўляецца самай грознай зброяй для перамогі над эпідэміяй. Кітай заўсёды цвёрда прытрымліваецца адкрытага і празрыстага падыходу ў ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва, своечасова і добраахвотна дзеліцца інфармацыяй аб эпідэміі з СААЗ і міжнароднай супольнасцю, а таксама працягвае руку дапамогі іншым краінам, якія жывуць у нястачы краінам. Кітай гатовы і далей умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з эпідэміяй з усімі краінамі свету, уключаючы Узбекістан, падтрымліваць СААЗ у выкананні арганізацыяй належных абавязкаў, дадаў ён.

А. Камілаў заявіў, што ў ходзе барацьбы з эпідэміяй кітайскі народ паказаў небывалую згуртаванасць і велізарную рашучасць, а таксама здольнасць вытрымаць выпрабаванні любымі цяжкасцямі. Вопыт і поспех Кітая ў барацьбе з эпідэміяй сталі эталонам для ўсяго свету, сказаў ён. Узбекістан дзякуе кітайскаму боку за бескарыслівую дапамогу, сказаў кіраўнік МЗС Узбекістана, дадаўшы, што кітайскія медэксперты адыгралі важную ролю ў барацьбе з эпідэміяй.

Узбекістан будзе ўсімі сіламі абараняць дабрабыт грамадзян КНР на сваёй тэрыторыі, сказаў А. Камілаў. Узбекістан гатовы і далей аказваць падтрымку і каардынаваць меркаванні з кітайскім бокам у рамках ААН і іншых шматбаковых пляцовак, дадаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040