У Нідэрландах, Бельгіі і Люксембургу запаволіўся рост колькасці новых выпадкаў заражэння COVID-19
  2020-05-06 16:03:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у Нідэрландах, Бельгіі і Люксембургу ў аўторак ўзрасла да 41087, 50509 і 3840 чалавек адпаведна.

Нацыянальны інстытут аховы здароўя і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў у аўторак заявіў, што за мінулыя суткі ў краіне было зафіксаванаа яшчэ 317 выпадкаў заражэння COVID-19 і 86 смяротных зыходаў. Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 41087 чалавек, 5168 пацыентаў памерлі.

У Нацыянальным інстытуце грамадскай аховы здароўя Бельгіі паведамілі, што за суткі ў каралеўстве пацверджана 242 выпадкі COVID-19 і 97 смерцяў. Агульная колькасць эпізодаў захворвання склала 50509, з іх 8016 скончыліся смяротным зыходам. 3082 пацыенты праходзяць лячэнне ў бальніцах, у тым ліку 646 чалавек -- у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Як гаворыцца ў заяве ўрада Люксембурга, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне дасягнула 3840, памерлі 96 чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040