CNN: каранавірус пачаў распаўсюджвацца па ўсім свеце ў канцы мінулага года
  2020-05-07 15:20:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы тып каранавіруса пачаў распаўсюджвацца па ўсім свеце яшчэ ў канцы мінулага года. Пра гэта паведамляе CNN, спасылаючыся на новы генетычны аналіз віруса. Даследаванне правяла каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам прафесара Франсуа Балу, спецыяліста па інфекцыйных захворваннях з універсітэцкага каледжа Лондана. Даследчыкі прааналізавалі даныя 7,6 тыс. пацыентаў па ўсім свеце і прыйшлі да высновы, што «вірус муціруе, але гэта не азначае, што ён пагаршаецца».

У дакладзе, апублікаваным у часопісе «Infection, Genetics and Evolution», гаворыцца, што «вынікі даследаванняў адпавядаюць ранняй ацэнцы, да канца 2019 г. ва ўсіх паслядоўнасцях гена быў агульны "продак", і гэта сведчыць аб тым, што ў той самы перыяд чалавек заразіўся каранавірусам новага тыпу».

Як удакладніў Франсу Балу, гэта адбылося зусім нядаўна, і зараз навукоўцы ўпэўненыя, што першае інфіцыраванне чалавека адбылося ў канцы мінулага года.

CNN запэўнівае: COVID-19 пачаў распаўсюджвацца на Захадзе яшчэ да афіцыйнага дакладу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040