Вялікабрытанія стала першай краінай у Еўропе, дзе колькасць ахвяр COVID-19 перавысіла 30 тыс. чалавек
  2020-05-07 16:46:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных, апублікаваных у сераду Міністэрствам аховы здароўя Вялікабрытаніі, за апошнія суткі ў краіне ад COVID-19 памерлі 649 пацыентаў, агульная колькасць ахвяр эпідэміі дасягнула 30076 чалавек. Злучанае Каралеўства стала першай краінай у Еўропе, дзе колькасць смерцяў ад каронавіруснай пнеўманіі перавысіла 30 тысяч.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне ўзрасла на 6111, склаўшы 201101. 13615 пацыентаў знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах.

Міністр жыллёвага будаўніцтва, па справах рэгіёнаў і мясцовага самакіравання Роберт Джэнрык 6 мая на брыфінгу паведаміў, што з пачатку эпідэміі ўрад Вялікабрытаніі вылучыў 3, 2 млрд фунтаў стэрлінгаў мясцовым уладам, каб дапамагчы суполкам у барацьбе з інфекцыяй і забяспечыць жыхароў грамадскімі паслугамі.

Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Барыс Джонсан заявіў у сераду ў парламенце, што ўрад абвесціць аб новым плане барацьбы з каронавірусам не раней за 10 траўня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040