Навукоўцы мяркуюць, што каронавірус пачаў міграваць па кантынентах ў канцы мінулага года
  2020-05-07 16:52:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Многім краінам варта пратэставаць выпадкі нетыповай пнеўманіі за лістапад-снежань 2019 года на сувязь з каронавірусам новага тыпу. Да гэтага заклікаў афіцыйны прадстаўнік СААЗ Крысціян Ліндмаер, адрэагаваўшы на паведамленне аб тым, што першы выпадак заражэння каронавірусам у Францыі мог з'явіцца яшчэ ў снежні.

Нядаўна французскія лекары вывучылі аналізы пацыентаў, шпіталізаваных з сімптомамі грыпу ў снежні 2019 года-студзені 2020 года. У мужчыны, які патрапіў у бальніцу ў паўночна-ўсходнім прыгарадзе Парыжа яшчэ ў снежні, быў знойдзены каронавірус новага тыпу.

5 мая амерыканскі тэлеканал CNN паведаміў, што каманда брытанскіх навукоўцаў вывучыла ўзоры каронавіруса новага тыпу, пацвердзіўшы яго прыроднае паходжанне, і ўстанавіла, што ён пачаў хутка распаўсюджвацца яшчэ ў мінулым годзе ў Еўропе, Амерыцы і на іншых кантынентах. Новы генетычны аналіз віруса быў узяты ў больш чым 7,5 тысяч пацыентаў па ўсім свеце.

Пра тое, што каронавірус пачаў міграваць па кантынентах у канцы мінулага года, паведаміў і італьянскі прафесар Джузэпэ Рэмуззі, які нядаўна сказаў, што каронанавірус з'явіўся на поўначы краіны яшчэ ў лістападзе-снежні 2019 года. Мэр горада Бэлвіл Майкл Мелхэм таксама меркаваў, што заразіўся каронавірусам яшчэ ў лістападзе 2019 года, больш чым за месяц да таго, як інфекцыя пачала распаўсюджвацца па Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040