Кіраўнік СААЗ заявіў аб рызыцы вяртання да рэжыму ізаляцыі
  2020-05-07 17:06:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Меры выхаду з ізаляцыі павінны прымацца вельмі асцярожна, папярэдзіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Тэдрас Гебреісус упэўнены што рэальная рызыка вяртання да закрыцця ад знешняга свету застаецца, калі краіны не будуць вельмі асцярожна і паэтапна рэгуляваць пераход да нармальнага жыцця.

Ён агучыў шэсць крытэрыяў: строгае назіранне, ізаляцыя, тэставанне і лячэнне кожнага выпадку заражэння, адсочванне ўсіх кантактаў, дастатковыя прафілактычныя меры на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама поўнае ўзаемадзеянне ўнутры грамадства ў перыяд постізаляцыйнай "новай нармальнасці".

Па словах кіраўніка СААЗ, арганізацыі вядома пра больш за 3,5 млн выпадкаў заражэння COVID-19 і амаль 250 тысячах смерцяў, з пачатку красавіка штодня рэгіструецца каля 80 тысяч новых выпадкаў інфікавання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040