У Пенсільванскім універсітэце абверглі чуткі аб паходжанні COVID-19 у кітайскай лабараторыі
  2020-05-08 15:02:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спрабуючы перавесці стрэлкі на Кітай, урад ЗША распаўсюджвае тэорыю змовы аб тым, што каранавірус быў створаны ў кітайскай лабараторыі. Гэта меркаванне не толькі выклікала супярэчлівыя водгукі ва ўрадзе ЗША, але і падпала пад крытыку з боку навуковых колаў ЗША.

"Каранавірус створаны ў лабараторыі? Гэта глупства!", -- заявіў 7 мая прафесар-мікрабіёлаг з Пенсільванскага ўніверсітэта Фрэдэрык Бушман у інтэрв'ю карэспандэнту Медыякарпарацыі Кітая. Паводле яго слоў, вельмі верагодна, што новы вірус перайшоў ад жывёл да людзей. З пункту гледжання даследаванняў інфекцыйных захворванняў такі вірус называецца заанозным вірусам.

COVID-19 вельмі падобны на ўжо выяўлены ў кажаноў вірус, але не супадае з ім. Вірус пачынаецца з кажаноў, і гэта лагічна. Вірус перадаўся чалавеку ад прамежкавага гаспадара, ім можа быць пангалін або іншая жывёла. «Няма ніякіх падстаў думаць, што гэта біялагічная зброя або нешта іншае, створанае ў лабараторыі», -- упэўнены эксперт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040