У Італіі зарэгістравана 215858 выпадкаў заражэння COVID-19, 29958 чалавек памерлі
  2020-05-08 15:09:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія 24 гадзіны ў Італіі ад COVID-19 памерлі 274 чалавекі, у выніку чаго агульная колькасць памерлых дасягнула 29958 чалавек. Пра гэта сведчаць апублікаваныя сёння апошнія даныя Дэпартамента грамадзянскай абароны Італіі.

За апошнія суткі ў краіне таксама зарэгістраваны 1401 новы выпадак заражэння COVID-19, у выніку чаго агульная колькасць інфіцыраваных з пачатку ўспышкі эпідэміі ў Італіі 21 лютага з улікам выпадкаў заражэння, смяротных зыходаў і выпадкаў выздараўлення дасягнула адзнакі 215858 чалавек.

1311 інфіцыраваных знаходзяцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, што на 22 пацыенты менш у параўнанні з днём раней, яшчэ 15174 чалавекі з сімптомамі захворвання праходзяць лячэнне ў бальніцах, што на 595 пацыентаў менш. Пры гэтым колькасць актыўных выпадкаў знізілася на 1904 у параўнанні з папярэднім днём і склала ў цэлым па краіне 89624 выпадкі.

Яшчэ 3031 пацыент ачуняў пасля лячэння, у выніку чаго агульная колькасць ачунялых ўзрасла да 96276 чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040