У. Пуцін і Д. Трамп падчас тэлефоннай размовы абмеркавалі COVID-19 і гадавіну Дня Перамогі ў Другой сусветнай вайне
  2020-05-08 15:20:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і яго амерыканскі калега Дональд Трамп падчас праведзенай тэлефоннай размовы абмеркавалі пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса, і абмяняліся віншаваннямі з нагоды 75-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне. Аб гэтым паведамляецца ў заяве, апублікаванай на сайце Крамля.

"Пры абмеркаванні сітуацыі вакол пандэміі каронавіруса дадзена пазітыўная ацэнка двухбаковаму супрацоўніцтву. Умоўлена аб далейшым нарошчванні каардынацыі ў гэтым накірунку", -- адзначаецца ў заяве.

"У прыватнасці, з амерыканскага боку прапанавана накіраваць у Расію партыю медыцынскага абсталявання", -- таксама гаворыцца ў заяве.

Як паведамляецца на сайце Крамля, лідары абмяняліся віншаваннямі з нагоды 75-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне, падкрэсліўшы значнасць саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі ў гады гэтай вайны.

Паводле заявы, У. Пуцін і Д. Трамп разам адзначылі, што, прытрымліваючыся гэтых традыцый, абедзве краіны могуць шмат чаго дамагчыся ў вырашэнні вострых праблем сучаснасці, уключаючы забеспячэнне стратэгічнай стабільнасці, барацьбу з тэрарызмам, урэгуляванне рэгіянальных канфліктаў і супрацьдзеянне эпідэміям.

Акрамя таго, на сайце Крамля адзначаецца, што лідары дзвюх дзяржаў таксама закранулі ў размове і іншыя актуальныя пытанні міжнароднага парадку, зноў падкрэслілі важнасць падтрымання двухбаковага дыялогу і кантактаў у розных галінах. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040