Захад праваліў цяжкі экзамен глабальнай пандэміяй
  2020-05-11 16:00:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Захад праваліў цяжкі экзамен глабальнай пандэміяй. На гэта трэба звярнуць увагу і правесці дбайнае расследаванне. Пра гэта заявіў лідар Ірана Алі Хаменеі 10 мая, выступаючы на відэаканферэнцыі аператыўнага штаба па прафілактыцы і кантролі каранавіруснай эпідэміі Ісламскай рэспублікі.

«У амерыканскіх і еўрапейскіх краінах вельмі неэфектыўна змагаюцца з эпідэміяй, якая стала распаўсюджвацца ў ЗША і Еўропе як мінімум на месяц пазней, чым у іншых краінах. Яны маглі падрыхтавацца да супрацьстаяння эпідэміі, аднак ім не ўдалося гэтага зрабіць. Велізарная колькасць зафіксаваных выпадкаў інфекцыі і смерцяў, беспрацоўе і іншыя цяжкасці сталі сведчаннем іх вельмі неэфектыўнага супрацьстаяння», -- адзначыў вышэйшы кіраўнік Ірана, які таксама раскрытыкаваў каштоўнасці і маральнасць Захаду. Ён адзначыў, што арыентаванасць выключна на матэрыяльны дастатак прымушаюць урады і людзей ігнараваць пажылых, хворых і іншыя неабароненыя слаі насельніцтва. Менавіта ў гэтым, паводле яго слоў, крыецца прычына няўдач у супрацьэпідэмічных дзеяннях заходніх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040