Барак Абама назваў рэакцыю Дональда Трампа на эпідэмію «хаатычным бедствам»
  2020-05-11 16:01:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, у суботу былы прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў рэакцыю дзеючага кіраўніка Белага дома Дональда Трампа на распаўсюджанне COVID-19 «хаатычным бедствам».

У пятніцу Барак Абама на відэаканферэнцыі з удзелам трох тысяч былых чыноўнікаў яго ўрада адзначыў, што адной з прычын бяссілля ЗША ў барацьбе з эпідэміяй з'яўляюцца квітнеючыя ў жыцці амерыканцаў эгаізм, фракцыйнайсць, раз'яднанасць і стаўленне да іншых, як да ворагаў. Калі дзейнасць урада прытрымліваецца менталітэту «пошуку выгод для сябе» і «да чорта ўсіх астатніх», гэта з'яўляецца «хаатычным бедствам», адзначыў ён.

Барак Абама заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымаць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, былога віцэ-прэзідэнта Джозэфа Байдэна на выбарах прэзідэнта ЗША ў бягучым годзе.

Паводле апошніх даных Універсітэта Хопкінса, у ЗША агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 перавысіла 1,3 млн, эпідэмія забрала жыцці ўжо больш за 78 тыс. чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040