Старшыня КНР Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК павіншаваў усіх медсясцёр і фельчараў краіны з прафесійным святам, перадаўшы ім найлепшыя пажаданні. У віншавальным звароце Сі Цзіньпін адзначыў, што з пачатку эпідэміі медсёстры, адважна пераадольваючы ўсе цяжкасці, самааддана змагаліся «на перадавой» супрацьэпідэмічнага фронту, унеслі вялікі ўклад у перамогу над эпідэміяй. Сваімі дзеяннямі яны прадэманстравалі высокія душэўныя якасці: павагу да жыцця, выратаванне людзей, самаадданасць і бязмежную чалавечнасць.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сястрынская справа -- найважнейшая частка ўсёй сістэмы аховы здароўя. Партыйныя камітэты і ўрады розных узроўняў павінны аказаць клопат сястрынскаму персаналу. Варта ўдасканаліць сістэму заахвочванняў у медыцынскіх установах, каб высокія прафесіяналы не сыходзілі з гэтай прафесіі. Кітайскі лідар таксама заклікаў усё грамадства паважаць і падтрымліваць працу медсясцёр.