Сі Цзіньпін праінспектаваў правінцыю Шаньсі
  2020-05-12 18:36:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадані "двух сесій" старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Паўночную кітайскую правінцыю Шаньсі з інспекцыяй, каб даведацца, як ідзе барацьба з беднасцю на вёсцы.

Падчас наведвання фермы ў раёне Юньчжоу горада Датун, які ў свой час быў адным з самых бедных месцаў правінцыі, Сі Цзіньпін пагутарыў з мясцовымі жыхарамі і даведаўся, як яны пазбавіліся ад галечы шляхам вырошчвання жоўтага лілейніка. Не без дапамогі вялікіх прадпрыемстваў і кааператываў ферма па апрацоўцы каштоўнай культуры на працягу апошніх гадоў мела стабільны ўраджай, быў гарантаваны і рынак збыту прадукцыі. Даведаўшыся пра гэта, кіраўнік дзяржавы вельмі ўзрадаваўся і падкрэсліў важнасць пашырэння сельскагаспадарчай галіны па апрацоўцы і перапрацоўцы жоўтага лілейніка ў рамках барацьбы з беднасцю. "Вырошчванне жоўтага лілейніка і яго перапрацоўка могуць стаць перспектыўнай галіной, і дапамагчы многім людзям палепшыць сваё матэрыяльнае становішча», адзначыў генеральны сакратар ЦК КПК.

Затым Сі Цзіньпін пабываў у новай вёсцы Фанчэн пасёлка Сіпін, якая таксама размешчана ў раёне Юньчжоу. Даведаўшыся, што некалькі дзясяткаў сем'яў цалкам пазбавіліся ад галечы, лідар краіны падкрэсліў важнасць далейшых намаганняў па ажыццяўленні стратэгіі ўздыму вёскі. У вёсцы Сі Цзіньпін наведаў мясцовага жыхара Бай Гаашаня і даведаўся, што жыццё сям'і гэтага простага вяскоўца зведала значныя змены пасля перасялення ў рамках намаганняў мясцовай адміністрацыі па барацьбе з беднасцю. Лідар краіны падкрэсліў, што КПК будзе і далей аказваць дапамогу сельскім жыхарам, якія жывуць у нястачы, каб яны маглі жыць шчаслівым жыццём.

Наведваючы гроты Юньган у горадзе Датун, Сі Цзіньпін уважліва агледзеў скульптуры і насценныя фрэскі, а таксама даведаўся аб разнавіднасцях культурных стыляў, прадстаўленых у гротах, а таксама аб прымаемых мерах абароны. Кіраўнік кітайскай дзяржавы назваў гроты "скарбам чалавечай цывілізацыі" і адзначыў, што яны з'яўляюцца сведкам гісторыі культурных абменаў паміж Кітаем і іншымі краінамі. Ён падкрэсліў неабходнасць ахоўваць кітайскую традыцыйную культуру, умацоўваць упэўненасць у ёй і захоўваць дух кітайскай нацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040