Чаму ў мінулым годзе ў ЗША зноў успыхнула дзіўнае "захворванне электронных цыгарэт»?
  2020-05-13 17:01:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, 11 траўня ў ЗША зафіксавана ў агульнай складанасці 1344512 выпадкі каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку 80087 смяротных вынікаў. Велізарная колькасць выпадкаў і маштабнае распаўсюджванне эпідэміі ў краіне даюць падставу для сумневаў: колькі часу ў ЗША ўжо распаўсюджваецца гэта інфекцыя? Варта адзначыць, што неўзабаве пасля часовага закрыцця бактэрыялагічнай базы ў Форт Дэтрыку ў ліпені мінулага года ў сумежных з базах раёнах пачало распаўсюджвацца так званае "захворванне электронных цыгарэт», якое па сімптомах нагадвае каранавірусную пнеўманію.

У жніўні 2019 года ў ЗША пачалася ўспышка "захворвання электронных цыгарэт», яе пік прыпаў на верасень. Па стане на 18 лютага бягучага года амерыканскія цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) паведамілі аб 2807 зафіксаваных выпадках захворванняў з пашкоджаннем лёгкіх (EVALI), гэтыя дзіўныя хваробы, ад якіх памерлі 68 чалавек, былі звязаны з электроннымі цыгарэтамі ці іншымі дымнымі распыляльнікамі.

Паводле паведамлення газеты «Нью-Ёрк таймс» у жніўні мінулага года ў хворых, якія пакутуюць на «захворванне электронных цыгарэт», былі зафіксаваны такія сімптомы, як дыхавіца, боль у грудзях, ваніты, павышаная тэмпература, ператамленне і інш. Для некаторых пацыентаў спатрэбілася лячэнне з дапамогай апарата штучнай стымуляцыі лёгкіх у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

У кастрычніку 2019 года ў паліклініцы Mayo Clinic лекары ўзялі ўзоры тканіны лёгкіх 17 пацыентаў, якія пакутуюць ад «хваробы электронных цыгарэт», у выніку высветлілася, што пашкоджанне лёгкіх гэтых людзей нагадвае наступствы ад кантакту са шкоднымі хімічнымі рэчывамі.

Паводле паведамлення газеты USA TODAY, з 2003 года ў амерыканскіх лабараторыях зафіксавана некалькі сотняў выпадкаў неасцярожнага кантакту людзей са смяротнымі мікраарганізмамі, якія маглі прывесці да інфіцыравання смяротнымі вірусамі, што, у сваю чаргу, магло справакаваць вірусную ўцечку і распаўсюджванне вірусаў сярод насельніцтва да з'яўлення эпідэміі .

Згодна з дакладам рэвізійнага ўпраўлення ЗША за 2009 год, за мінулыя дзесяць гадоў у амерыканскіх лабараторыях трэцяга ўзроўню небяспекі адбылося ў агульнай складанасці 400 надзвычайных здарэнняў.

Адміністрацыя ЗША павінна растлумачыць людзям, як звязана распаўсюджванне "захворвання электронных цыгарэт» і закрыццё базы ў Форт Дэтрыку з эпідэміямі грыпу і каранавіруснай пнеўманіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040