Амерыканскія палітыкі імкнуцца выдаць вірусную эпідэмію за тэхнагенную катастрофу
  2020-05-13 17:27:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША перавысіла 1,34 млн, а колькасць смяротных зыходаў перавысіла адзнаку ў 80 тыс. члавек, сведчаць даныя Універсітэта Джонса Хопкінса за панядзелак. Акрамя таго, ва ўсіх буйных галінах эканомікі рэзка скарацілася занятасць. Амерыканскія працадаўцы звольнілі за красавік 20,5 млн чалавек. Наступствы эпідэміі працягваюць аказваць разбуральнае ўздзеянне на эканоміку Злучаных Штатаў.

У гэтай сур'ёзнай эпідэмічнай сітуацыі амерыканскія палітыкі, кіраваныя менталітэтам халоднай вайны, здзяйсняюць нападкі на Кітай, каб перакласці адказнасць за неэфектыўнае супрацьстаянне інфекцыі. З гэтай нагоды былы амбасадар ЗША ў Кітаі Макс Бокус паказаў, што зараз у Злучаных Штатах, «калі хтосьці кажа нешта разумнае аб Кітаі, яго заганяюць у кут і затыкаюць рот». Паводле яго слоў, антыкітайская рыторыка адміністрацыі ЗША -- вельмі небяспечная, яна можа нанесці краіне непапраўныя страты.

Міжнародная грамадскасць мяркуе, што цяперашняе скажонае палітычнае становішча ў Вашынгтоне спалучана з рызыкай ператварэння віруснай эпідэміі ў тэхнагенную катастрофу. Паводле паведамлення газеты The New York Times са спасылкай на спецыялістаў па вірусалогіі Імперскага каледжа Лондана, калі б амерыканскі ўрад увёў каранцінныя меры з 2 сакавіка, то смяротнасць ад каранавіруса ў краіне скарацілася б на 90%.

Па словах сенатара штата Канэктыкут Крыстафера Мёрфі, некампетэнтнасць адміністрацыі ЗША выклікала хвалю незадаволенасці ў амерыканскім грамадстве, таму некаторыя палітыкі вырашылі перакласці віну і адцягнуць увагу грамадскасці, абвінавачваючы Кітай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040