МЗС КНР вырашыў прыпыніць пастаўкі ў Кітай прадукцыі з ялавічыны ад чатырох аўстралійскіх прадпрыемстваў
  2020-05-13 17:28:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
«Каб забяспечыць бяспеку жыцця і здароўя кітайскіх спажыўцоў, мы вырашылі прыпыніць прыём мытных дэкларацый ад чатырох аўстралійскіх кампаній па імпарцу мясных прадуктаў», -- заявіў 12 мая афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Паводле яго слоў, падчас праверкі імпартных мясных прадуктаў кітайская мытня неаднаразова выяўляла, што шматлікія партыі ялавічыны, якая экспартуецца ў Кітай шэрагам аўстралійскіх кампаній, не адпавядалі патрабаванням інспекцыі і каранціну, распрацаваным кампетэнтнымі органамі абодвух бакоў.

Прадстаўнік МЗС Кітая таксама сказаў, што кітайскі бок паведаміў адпаведным органам Аўстраліі аб тым, што адбываецца, і запатрабаваў ад Аўстраліі ўпарадкаваць пастаўкі ялавічыны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040