Кітай абвясціў аб вызваленні ад дадатковых тарыфаў большай колькасці тавараў з ЗША
  2020-05-13 17:31:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак апублікаваў новы спіс амерыканскіх тавараў, якія будуць вызвалены ад другога раўнда дадатковых тарыфаў, уведзеных на тавары, што ўвозяцца з ЗША. Гэта другі спіс амерыканскіх тавараў, якія будуць вызвалены ад тарыфных контрзахадаў, уведзеных Кітаем у адказ на захады ЗША, прынятыя імі ў адпаведнасці з раздзелам 301 Закона аб гандлі, заявілі ў Камітэце па мытных пошлінах Дзяржсавета КНР.

Пералік выключэнняў будзе дзейнічаць з 19 траўня 2020 года па 18 траўня 2021-га, заявілі ў камітэце. Тарыфы, якія ўжо спаганяліся, будуць вернуты, гаворыцца ў заяве камітэта. Астатнія амерыканскія тавары, на якія быў уведзены другі раўнд дадатковых тарыфаў, пакуль не будуць выключаны з пераліку прадукцыі, што падлягае да выплат дадатковых тарыфаў.

Для тых амерыканскіх тавараў, якія не былі ўнесены ў першыя два пералікі выключэнняў, вышэйзгаданы камітэт рэкамендаваў прадпрыемствам падаць заяўку на вызваленне ад дадатковых тарыфаў у адпаведнасці з канкрэтным спісам прадукцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040