Перад тварам пандэміі, зацятыя ў сваіх памылках амерыканскія палітыкі павінны адмовіцца ад спробаў перакласці сваю віну на іншых
  2020-05-14 14:27:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На прэзідэнце ЗША і яго адміністрацыі ляжыць адказнасць не толькі за гібель дзясяткаў тысяч сваіх грамадзян, але і людзей, якія пражываюць у іншых краінах свету. Пра гэта заявіў амерыканскі эксперт Ноам Хомскі, які рэзка асудзіў неэфектыўныя дзеянні амерыканскіх уладаў. Ён адзначыў, што кіраўнік Белага Дома працягвае шукаць вінаватых, каб схаваць сваю віну перад амерыканскім народам.

Вірус не ведае межаў і не шкадуе нікога. Ігнараванне яго і бяздзейнасць у любой дзяржаве перашкаджаюць глабальнаму супрацьэпідэмічнаму працэсу. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у свеце пераадолела планку ў 4 млн. Трэцяя частка хворых прыпадае на ЗША. Відавочна, што эпідэмічная сітуацыя ў ЗША ўжо выйшла з-пад кантролю, што падрывае сусветную барацьбу з каранавірусам.

Факты паказваюць, што асобныя амерыканскія палітыкі, якія на паўсядзённай аснове карыстаюцца выкрутамі і трукамі, ужо сталі «каменем перапоны» ў глабальным супрацоўніцтве ў барацьбе з эпідэміяй і сур'ёзнай пагрозай сусветнай грамадскай ахове здароўя. Ад агрэсіўных выключэнняў і перакупкі медыцынскіх матэрыялаў, якія па факце ўжо належалі іншым краінам, і да ўвядзення санкцый супраць Венесуэлы і Ірана; ад прыпынення фінансавання СААЗ да адсутнасці на міжнародным донарскім анлайн-форуме «Глабальны адказ каранавірусу» -- усе гэтыя дзеянні ЗША былы галоўны эканаміст Сусветнага банка Эн Кругер ахарактарызаваў як «спробу занесці меч над здароўем усяго чалавецтва».

Адно можна сказаць упэўнена: тых амерыканскіх палітыкаў, хто не грэбуе сёння нічым для дасягнення сваіх асабістых мэтаў і інтарэсаў, гісторыя абавязкова прыцягне да адказнасці, а свет прымусіць іх панесці пакаранне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040