Кітай пашырае фінансавую падтрымку рэгіёну Вялікага заліва
  2020-05-15 16:14:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Народны банк Кітая / Цэнтрабанк / абвясціў аб выпуску кіраўніцтва па фінансавай падтрымцы развіцця рэгіёну вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь.

Кіраўніцтва сумесна апублікавана Народным банкам Кітая, кітайскімі Камітэтам па рэгуляванні банкаўскай і страхавой дзейнасці, Камітэтам па кантролі над каштоўнымі паперамі і Дзяржаўным упраўленнем валютнага кантролю.

Садзейнічанне развіццю рэгіёну Вялікага заліва з'яўляецца важным стратэгічным рашэннем, прынятым ЦК КПК і Дзяржсаветам КНР, і чакаецца, што яно акажа значнаы ўплыў на палітыку рэформаў і адкрытасці Кітая, адзначаецца ў заяве Цэнтрабанка.

У дакуменце выкладзена 26 канкрэтных мер па 5 напрамках для развіцця рэгіёну вялікага заліва: прасоўванне трансгранічнага гандлю і спрашчэнне працэдур ажыццяўлення інвестыцый і фінансавання, пашырэнне адкрытасці фінансавага сектара, садзейнічанне ўзаемазвязанасці фінансавых рынкаў і фінансавай інфраструктуры, стымуляванне інавацый у сферы фінансавых паслуг у рэгіёне Вялікага заліва і прадухіленне трансгранічных фінансавых рызык.

Чакаецца, што дадзенае кіраўніцтва будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню фінансавай адкрытасці і развіццю інавацый, паглыбленню фінансавага супрацоўніцтва мацерыковай часткі Кітая з Сянганам і Аамэнем, павышэнню падтрымліваючай і вядучай ролі рэгіёну Вялікага заліва ў сферы эканамічнага развіцця і адкрытасці краіны, а таксама забяспечыць магутную фінансавую падтрымку для стварэння дынамічнага, першакласнага і канкурэнтаздольнага на міжнародным узроўні рэгіёну заліва і гарадскога кластара сусветнага ўзроўню, адзначаецца ў заяве.

У лютым 2019 года ўлады Кітая апублікавалі план развіцця рэгіёну вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь у імкненні зрабіць яго ўзорным у галіне высакаякаснага развіцця.

Рэгіён вялікага заліва складаецца з спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь і дзевяці гарадоў правінцыі Гуандун -- Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чжухай, Фашань, Хуэйчжоу, Дунгуань, Чжуншань, Цзянмэнь і Чжаацін. --0—

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040