У Кітаі з'явіцца больш цэнтраў даных
  2020-05-15 16:23:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стратэгія развіцця інфраструктуры новага тыпу ў Кітаі, як чакаецца, паскорыць з'яўленне цэнтраў даных па ўсёй краіне, паведаміла ў чацвер газета "Кэцзі жыбаа". "Прасоўванне будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу прынесла ўнікальныя магчымасці для развіцця цэнтраў даных", -- заявіў намеснік дырэктара Даследчага інстытута інфармацыйных тэхналогій пры Універсітэце "Цінхуа" Цаа Цзюньвэй.

Кітайскае кіраўніцтва падкрэсліла неабходнасць паскарэння развіцця "інфраструктуры новага тыпу" для паскарэння мадэрнізацыі прамысловасці і спажывання, а таксама стымулявання новых фактараў росту. Развіццё інфраструктуры вылічальных магутнасцяў, прадстаўленай дата-цэнтрам і інтэлектуальным вылічальным цэнтрам, уключана ў стратэгію будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу.

"Сектар прыцягне найбольшую колькасць дзяржаўных і грамадскіх інвестыцый", -- адзначыў Цаа Цзюньвэй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040