Урад Трампа зрабіў ЗША перашкодай у глабальнай барацьбе з пандэміяй
  2020-05-15 16:27:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Трампа зрабіў ЗША перашкодай з-за няўдалых дзеянняў падчас пандэміі каранавіруса. З такім меркаваннем выступіў Майкл Х. Фукс -- старшы навуковы супрацоўнік аналітычнага Цэнтра за амерыканскі прагрэс. На думку аўтара, некампетэнтныя дзеянні амерыканскага прэзідэнта Д.Трампа ў перыяд барацьбы з пандэміяй COVID-19 не толькі пагоршылі яе сумныя наступствы ў краіне, але і нанеслі шкоду глабальнаму супрацоўніцтву. Цяперашняя пандэмія з'яўляецца крызісам, які стаіць перад усім чалавецтвам. У гэты крытычны момант адзіна эфектыўным рашэннем гэтай праблемы можа быць каардынацыя намаганняў паміж краінамі. Сусветная харчовая праграма прадказала, што акрамя людскіх страт, пандэмія прывядзе да сур'ёзнага голаду, у выніку загіне яшчэ большая колькасць людзей. ЗША абавязаны першымі прыйсці на дапамогу краінам, якія развіваюцца, у барацьбе з пандэміяй. На самай справе ўрад ЗША не прымае да ўвагі іх тэрміновыя патрэбы і нават перашкаджае краінам-удзельніцам G20 у аказанні дапамогі, адзначыў аўтар.

Генеральны сакратар ААН заклікаў спыніць агонь ва ўсім свеце, каб прыкласці адзіныя намаганні для супрацьдзеяння пандэміі. «Рэзалюцыя ААН аб спыненні ваенных дзеянняў па ўсім свеце да выхаду з пандэміі» атрымала падтрымку ўсіх краін. Аднак у момант галасавання ЗША наклалі вета на рэзалюцыю. Разам з тым, нягледзячы на слабое эканамічнае становішча ў Іране і Венесуэле, урад Трампа працягвае вядзенне санкцый супраць гэтых краін. 4 траўня на відэаканферэнцыі, арганізаванай ЕС, многія краіны ахвяравалі сродкі на лячэнне хворых і распрацоўку вакцын. ЗША не адгукнуліся на прапанову і нават не прысутнічалі на мерапрыемстве. Прыпыненне амерыканскага фінансавання СААЗ выклікала шырокую крытыку з боку грамадскасці. Міністр аховы здароўя Германіі адзначыў, што ў гэты момант неабходна міжнароднае супрацоўніцтва, а роля СААЗ -- жыццёва важная ў гэтых адносінах. ЗША не спыняюць абвінавачваць Кітай, што ні ў якім разе не знішчыць станоўчага вопыту, дасягнутага кітайскім народам у барацьбе з пандэміяй, і не дапаможа супрацьэпідэмічнай працы ў ЗША. Падобныя дзеянні прывядуць да далейшага раскрыцця іх злосных намераў, што перашкодзіць глабальнай супрацьэпідэмічнай дзейнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040