Навошта ЗША размясцілі мноства биолабораторий па ўсім свеце?
  2020-05-18 15:06:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас відэа-канферэнцыі адзначыў, што ЗША размясцілі свае біялагічныя лабараторыі ў сумежных з Расіяй і Кітаем краінах, і не раскрылі мэты даследаванняў, якія там праводзяцца. Такія ўчынкі выклікаюць трывогу і сумнеў. Заява Сяргея Лаўрова адлюстроўвае сумнеў і заклапочанасць міжнароднай супольнасці.

Паводле звестак, апублікаваных Міністэрствам абароны ЗША, Злучаныя Штаты размясцілі 15 біялабараторый у сумежных з Кітаем і Расіяй краінах. Аднак, паводле афіцыйнай інфармацыі расійскага боку, амерыканскія таемныя біялабараторыі размешчаны ў 27 краінах, у тым ліку і ў былых савецкіх рэспубліках і іх сумежных краінах. Колькасць амерыканскіх біялабараторый велізарна. Ужо пацверджана інфармацыя аб тым, што на тэрыторыі Украіны дзейнічае 15 амерыканскіх біялабараторый, у Грузіі – тры лабараторыі і 11 малых даследчых інстытутаў. Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў паведаміў, што ў цяперашні час колькасць амерыканскіх біялабараторый па ўсім свеце перавысіла 200.

У красавіку афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава адзначыла, што міністэрства абароны ЗША пад выглядам барацьбы з біяхімічным тэрарызмам стварылі біялабараторыі ў сумежных з Расіяй рэгіёнах з мэтай павышэння ўплыву ў біяхімічнай сферы за межамі ЗША. Марыя Захарава таксама сказала, што нельга выключаць, што ў падобных лабараторыях амерыканцамі ў трэціх краінах вядуцца работы па стварэнні і мадыфікаванні розных узбуджальнікаў небяспечных захворванняў, у тым ліку, і ў ваенных мэтах.

Дзеянні амерыканскага боку таксама выклікалі насцярожанасць у некаторых дзеячаў Украіны. Украінскі палітолаг Аляксандр Лазараў заявіў, што ва Украіне дзейнічаюць біялагічныя лабараторыі ЗША, якія займаюцца даследаваннем баявых вірусаў, што пагражае самой Украіне. Ён пагадзіўся праверыць дзейнасць амерыканскіх біялабараторый, якія дзейнічаюць у краіне.

Некаторыя СМІ паведамілі, што лабараторыі, размешчаныя ЗША за мяжой, пры гэтым знаходзяцца пад кантролем ЗША, выкарыстоўваюцца для даследавання небяспечных захворванняў канкрэтных груп людзей, а таксама для правядзення навукова-даследчых праектаў, забароненых на тэрыторыі ЗША.

Паводле паведамлення газеты "USA Today", з 2003 года ў амерыканскіх лабараторыях адбыліся сотні інцыдэнтаў, падчас якіх супрацоўнікі датыкаліся да смяротна небяспечных мікробаў.

Нядаўна на прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што ЗША стварылі вялікую колькасць біялагічных лабараторый на тэрыторыі былога Савецкага Саюза і маўчаць аб іх дзейнасці, сітуацыі з бяспекай і іншых пытаннях, што выклікае сур'ёзную занепакоенасць у насельніцтва адпаведных дзяржаў і суседніх краін. Мясцовыя жыхары настойліва патрабуюць закрыць гэтыя аб'екты. Кітайскі бок выказаў спадзяванне, што амерыканскі бок зойме адказную пазіцыю, прыме пад увагу сур'ёзную занепакоенасць сусветнай супольнасці і забеспячэнне бяспекі здароўя мясцовых жыхароў, і распачне рэальныя крокі, пазбавіўшы ад гэтай занепакоенасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040