«The Lancet» асудзіў Д. Трампа, заклікаўшы яго вярнуць паўнамоцтвы Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША
  2020-05-18 15:08:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 траўня, каментуючы паражэнне каманды Д. Трампа ў барацьбе з эпідэміяй, рэдакцыя часопіса «The Lancet», самага аўтарытэтнага медыцынскага часопіса свету, апублікавала артыкул «Адраджэнне Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША». Аўтар артыкула ў першую чаргу апісаў цяперашнюю эпідэмічную сітуацыю ў ЗША. Па стане на 12 мая ва ўсіх амерыканскіх штатах як мінімум было зарэгістравана 1,3 млн выпадкаў заражэнняў каранавірусам, больш за 80 тыс. чалавек памерлі.

Як адзначаецца ў артыкуле, Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША з'яўляюцца федэральным агенцтвам Міністэрства аховы здароўя ЗША. Аднак у момант супрацьстаяння эпідэміі іх ролю абмежавалі да мінімуму. Спасылаючыся на рэпартаж у газеце «Вашынгтон пост», у артыкуле паведамляецца, што начальнік спецыяльнай групы Белага дома па супрацьстаянні каранавірускай эпідэміі, які таксама з'яўляецца кіраўніком праекта па кантролі над распаўсюджваннем СНІДу, кажучы аб статыстычных даных заражаных і загінулых, апублікаваных яго цэнтрам, шматкроць адзначаў, што ён сам ставіць пад сумнеў любую інфармацыю Цэнтраў.

У артыкуле адзначаецца, што ў пачатку ўспышкі эпідэміі Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША сапраўды рабілі памылкі. Але працягваць абмяжоўваць іх ролю таксама не адказвае інтарэсам ЗША ў барацьбе з каранавірусам. Цэнтрам патрэбны моцны кіраўнік, які будзе працаваць без усялякай пагрозы і ў поўнай меры выконваць свае прафесійныя абавязкі.

У артыкуле адзначаецца, што каманда Д. Трампа сур'ёзна абмежавала ўплаў і дзейнасць Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, што ў значнай ступені перашкаджае міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне навукі і грамадскай аховы здароўя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040