СААЗ удакладняе сувязь паміж рэдкай запаленчай інфекцыяй у дзяцей і COVID-19
  2020-05-18 15:30:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

СААЗ вывучае патэнцыйную сувязь паміж рэдкім запаленнем у дзяцей і каранавіруснай інфекцыяй, паведаміў гендырэктар Тедрас Аданом Гебрэйсус 15 траўня на прэс-канферэнцыі. Паводле яго слоў, на працягу апошніх тыдняў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніц некалькіх краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі патрапілі дзеці, якія пакутуюць на рэдкае запаленчае захворванне. Раннія сімптомы і прыкметы гэтай хваробы нагадваюць сіндром Кавасакі і маюць прыкметы інфекцыйна-таксічнага шоку. Урачы падазраюць, што гэта захворванне звязана з каранавіруснай інфекцыяй.

Кіраўнік СААЗ таксама паведаміў, што атрымана папярэдняе заключэнне і дыягнастычныя характарыстыкі запаленчай інфекцыі ў дзяцей. Намаганнямі СААЗ і глабальнай сістэмы супрацьстаяння каранавіруснай інфекцыі сфарміравана сістэма маніторынгу пра выпадкі захворвання. Гебрэйсус заклікаў медыкаў быць пільнымі, цесна супрацоўнічаць з органамі аховы здароўя сваіх краін і СААЗ для паглыбленага вывучэння гэтага новага дзіцячага сіндрома.

Тэхнічны кіраўнік Праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Марыя Ван Керкховэ таксама паведаміла, што СААЗ вядзе працу па зборы даных, каб удакладніць сувязь запаленне ў дзяцей з новым каранавірусам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040