Колькасць зарадных калонак для электрамабіляў у Кітаі працягвае расці
  2020-05-18 15:44:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на канец красавіка бягучага года колькасць зарадных калонак для электрамабіляў па ўсёй краіне павялічылася прыкладна да 1,29 млн адзінак, нягледзячы на запаволенне тэмпаў росту на ўнутраным рынку аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Пра гэта сведчаць даныя Альянсу па садзейнічанні развіццю інфраструктуры зарадных прылад для электрычных транспартных сродкаў.

Гэтая лічба вырасла на 35% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, і павялічылася на 20 тыс. адзінак з канца сакавіка бягучага года, паведаміў Альянс.

Пры гэтым 547 тыс. зарадных калонак сярод усіх устаноўленых з'яўляюцца агульнадаступнымі.

З мая 2018 года па красавік 2020 года ў Кітаі ў сярэднім штомесяц было дададзена каля 13 тыс. новых грамадскіх зарадных калонак.

Пад уздзеяннем эпідэміі COVID-19 кітайскі рынак транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі ў першыя чатыры месяцы гэтага года прадэманстраваў павольную дынаміку, а аб'ёмы вытворчасці і продажаў знізіліся на 45% і 43% адпаведна ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паказалі даныя Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040