Кітай экспартаваў больш за 50 млрд масак
  2020-05-18 15:48:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 1 сакавіка Кітай экспартаваў вялікі аб'ём супрацьэпідэмічных сродкаў, у тым ліку 50,9 млрд масак, у якасці дапамогі ў барацьбе з глабальнай пандэміяй COVID-19. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў нядзелю даныя Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР. Па звестках ведамства, КНР паставіла іншым краінам 216 млн ахоўных касцюмаў, 81,03 млн пар ахоўных акуляраў, 26,43 млн інфрачырвоных тэрмометраў і 1,04 млрд пар хірургічных пальчатак, а таксама тэст-сістэмы для выяўлення COVID- 19 і 72,7 тыс. апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Кітай працягне ўзмацняць кантроль якасці экспартных сродкаў, прызначаных для прафілактыкі і кантролю эпідэміі, а таксама будзе нарошчваць намаганні па барацьбе з супрацьпраўнымі дзеяннямі для забеспячэння спарадкаванага экспарту супрацьэпідэмічных матэрыялаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040