Кітайскі зонд "Чан'э-4" правёў 500 зямных дзён на адваротным баку Месяца
  2020-05-18 15:57:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі зонд "Чан'э-4" правёў 500 зямных дзён на адваротным баку Месяца, праводзячы навуковыя даследаванні. Пасадачны модуль і месяцаход зонда "Чан'э-4" аднавілі працу на 18-ты месячны дзень на адваротным баку Месяца пасля "сну".

Паводле звестак Цэнтра месячных даследаванняў і касмічнай праграмы Кітайскага нацыянальнага касмічнага ўпраўлення, пасадачны модуль зонда "прачнуўся" ў нядзелю ў 03:25 па пекінскім часе, а месяцаход аднавіў працу ў суботу ў 11:53. Апараты працуюць у нармальным рэжыме.

Кітайскі зонд "Чан'э-4", запушчаны 8 снежня 2018 года, здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс -- Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года.

Месячныя суткі доўжацца амаль два тыдні на Зямлі. Зонд "Чан'э-4" пераходзіць у спячы рэжым у месячную ноч з-за адсутнасці сонечнай энергіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040