Даходы бюджэту Кітая знізіліся на 14,5% за чатыры месяцы 2020 года
  2020-05-19 16:06:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд са студзеня па красавік бягучага года даходы бюджэту Кітая знізіліся на 14,5% у гадавым вылічэнні. Гэта яшчэ больш узмацніла зафіксаваны ў папярэднім месяцы спад, выкліканы тым, што краіна працягвала процідзейнічаць эпідэміі COVID-19, пры гэтым павялічваючы падатковыя льготы для змякчэння яе ўздзеяння на эканоміку.

Даходы бюджэту Кітая за першыя чатыры месяцы 2020 склалі 6,21 трлн юаняў, вынікае з апублікаваных сёння даных Міністэрства фінансаў КНР.

Падатковыя паступленні склалі 5,31 трлн юаняў, знізіўшыся на 16,7% у гадавым вылічэнні. Пры гэтым, паступленні ад падатку на дабаўленую вартасць за першыя чатыры месяцы ўпалі на 24,4%.

Акрамя таго, даныя Мінфіна паказалі, што даходы цэнтральнага бюджэту склалі 2,85 трлн юаняў, скараціўшыся на 17,7% у гадавым вылічэнні, даходы мясцовых бюджэтаў знізіліся на 11,5%.

Эканоміка Кітая ў першым квартале скарацілася на 6,8% у гадавым вылічэнні ў выніку ўдару, нанесенага эпідэміяй, па сацыяльна-эканамічным жыцці краіны. Урад апублікаваў шэраг мер па ажыўленні эканомікі, асабліва малога бізнэсу, якія ўключаюць прадастаўленне падатковых ільгот, павелічэнне крэдытавання і зніжэнне фінансавых выдаткаў.

Даныя таксама паказалі, што бюджэтныя выдаткі Кітая за першыя чатыры месяцы года скараціліся на 2,7% у параўнанні з годам раней і склалі 7,36 трлн юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040