Усе асобы, якія прыбываюць у Кітай з-за мяжы, павінны здаць тэст на каранавірус
  2020-05-19 16:09:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усе асобы, якія прыбываюць у Кітай з-за мяжы, у тым ліку транзітныя пасажыры, павінны здаць тэст на нуклеінавыя кіслоты каранавіруса. Пра гэта ў панядзелак на прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР Мі Фэн.

Прафілактычныя меры неабходна ўзмацніць у мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса ўнутры краіны ў сувязі з сітуацыяй, якая мяняецца, магчымым ростам абменаў паміж людзьмі і нарошчваннем эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміў Мі Фэн.

Кітай сутыкаецца з ціскам на фоне прадухілення завезеных выпадкаў захворвання, падкрэсліў ён, нагадаўшы, што ў нядзелю дзённая колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 па ўсім свеце ўпершыню пераваліла за 100 тыс., у выніку чаго іх агульная колькасць перавысіла 4,52 млн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040