У правінцыі Хубэй праведзена звыш 6,39 млн тэстаў на нуклеінавыя кіслаты
  2020-05-19 16:11:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Хубэй праведзена ў агульнай складанасці 6393436 тэстаў на наяўнасць нуклеінавых кіслот. У прыватнасці, на мінулым тыдні ў Хубэі правялі больш 1,53 млн такіх тэстаў (у сярэднім больш за 210 тыс. тэстаў штодня), з іх прыкладна 72% -- у горадзе Ухань. Каэфіцыент выяўлення бессімптомных выпадкаў COVID-19 у правінцыі знізіўся да 0,46 на 10 тыс. чалавек.

Такія лічбы агучаны намеснікам кіраўніка Кітайскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў Фэн Цзыцзянем на брыфінгу штаба па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19 правінцыі Хубэй. Паводле яго слоў, аб'ёмы скрынінгу нуклеінавых кіслот у Хубэі пастаянна пашыраюцца, а колькасць і каэфіцыент выяўлення бессімптомных выпадкаў працягваюць скарачацца, што сведчыць аб устойлівым пазітыўным эфекце кантрольна-прафілактычных мер.

Фэн Цзыцзянь паведаміў, што з 1 па 7 красавіка да зняцця абмежаванняў на выезд з Уханя ў Хубэй было праведзена 272317 тэстаў на нуклеінавыя кіслаты і выяўлена 230 бессімптомных хворых. Ён адзначыў, што пры павелічэнні "назоўніка" тэстаў на нуклеінавыя кіслоты "лічнік" выяўленых бессімптомных выпадкаў памяншаецца. Гэта азначае, што рэшткавае інфіцыраванне i распаўсюджанне віруса няўхільна аслабявае.

Намеснік кіраўніка Камітэта па справах аховы здароўя правінцыі Хубэй Лю Дунжу паказаў, што з пачатку лютага правінцыя 11 разоў пераглядала і абнаўляла спіс устаноў, якія праводзяць тэсты на нуклеінавыя кіслоты, колькасць лабараторый узрасла да 216. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040