Кітай заклікаў да глабальнай падтрымкі вядучай ролі СААЗ у барацьбе з COVID-19
  2020-05-19 16:12:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік Дзяржкамітэта КНР па справах аховы здароўя Ма Сяавэй заклікаў да адзінства і згуртаванасці свету, а таксама падтрымкі вядучай ролі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў барацьбе з COVID-19.

У якасці кіраўніка кітайскай дэлегацыі Ма Сяавэй выступіў на 73-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі. Ён назваў COVID-19 агульным ворагам чалавецтва і заявіў, што Кітай заўсёды максімальна аператыўна дзяліўся з міжнароднай супольнасцю інфармацыяй, якая тычыцца эпідэміі, генетычнай паслядоўнасці віруса, і ажыццяўляў міжнародны тэхнічны абмен. Ма Сяавэй заклікаў усе краіны рашуча супрацьстаяць плёткам, ачарненню і дыскрымінацыі, калектыўна дапамагаць іншым краінам пашыраць магчымасці барацьбы з COVID-19.

Па словах Ма Сяавэя, у бітве з эпідэміяй урад КНР заўсёды ставіць на першае месца жыццё і здароўе людзей. Цаной каласальных намаганняў і ахвяр Кітаю ў цэлым удалося стрымаць распаўсюджанне эпідэміі ўнутры краіны.

Ма Сяавэй падкрэсліў, што Кітай будзе актыўна ўдзельнічаць у ініцыятыве глабальнага супрацоўніцтва СААЗ з мэтай паскоранай распрацоўкі, вытворчасці і справядлівага размеркавання вакцын і лекаў супраць COVID-19. "Мы абавязкова возьмем верх над пандэміяй", -- дадаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040