Праца Фонду дапамогі амерыканскім прадпрыемствам так і засталася «на паперы»
  2020-05-20 12:14:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 мая Спецкамісія Кангрэса ЗША па маніторынгу за проціэпідэмічнай працай урада апублікавала даклад, у якім адзначаецца, што ў сакавіку гэтага года Кангрэс ухваліў сродкі фонду дапамогі на суму 500 мільярдаў долараў для прадастаўлення крэдытаў прадпрыемствам і рэгіянальным уладам для нівелявання эканамічных наступстваў эпідэміі. Аднак да гэтага часу з дадзенага фонду былі выдзелены крэдыты на агульную суму толькі 37,5 мільярдаў долараў. Гэта адбываецца на фоне велізарных фінансавых цяжкасцяў, якія адчуваюць амерыканскія кампаніі.

Акрамя таго, з-за рознагалоссяў Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, пасада старшыні спецкамісіі застаецца вакантнай. Мінфін ЗША раней паабяцаў з дапамогай фонду накіраваць сродкі для падтрымкі шэрагу сектараў, спрасціць працэс прадастаўлення крэдытаў прадпрыемствам, павялічыць аб'ёмы крэдытавання, каб дапамагчы бізнэсу і рэгіянальным адміністрацыям перажыць цяжкі этап. Для рэалізацыі крэдытавання міністэрства фінансаў вызначыла 5 крэдытных арганізацый, аднак на працягу больш за 2 месяцаў толькі адна з іх атрымала сродкі на суму 37,5 мільярдаў долараў. Астатнія крэдытныя праграмы так і засталіся «на паперы».

На гэты час міністэрства фінансаў не прадставіла ніводнай заявы ў адказ на даклад спецкамісіі па маніторынгу за проціэпідэмічнай працай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040