Кітай вядзе маштабнае супрацоўніцтва з СААЗ у справе барацьбы з COVID-19 - эксперт
  2020-05-20 14:47:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З самага пачатку эпідэміі COVID-19 Кітай разгарнуў маштабнае ўсебаковае супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя / СААЗ /, заявіў кітайскі эксперт.

"Кітай прадаставіў СААЗ апошнія даныя аб эпідэміі і ходзе работ па прафілактыцы і лячэнні захворвання", - заявіў падчас прэс-канферэнцыі галоўны эпідэміёлаг Кітайскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў У Цзунью.

Ён адзначыў, што з улікам развіцця эпідэмічнай сітуацыі быў створаны механізм рэгулярнага ўзаемадзеяння паміж Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя КНР і прадстаўніцтвам СААЗ у Кітаі.

У Цзунью паведаміў, што ў студзені Кітай запрасіў экспертаў СААЗ ва Ухань, дзе ўзнікла ўспышка каронавіруснай інфекцыі, для азнаямлення з сітуацыяй на месцы, і дадаў, што кітайскія эксперты таксама прымалі актыўны ўдзел у абмеркаваннях міжнароднага тэхналагічнага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з COVID-19, якія штотыдзень праводзіліся СААЗ. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040