Масавае тэставанне ўсяго насельніцтва Уханя на каронавірус будзе бясплатным для жыхароў
  2020-05-20 14:50:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Татальнае тэставанне ўсіх жыхароў цэнтральнакітайскага горада Ухань на наяўнасць каронавіруснай інфекцыі COVID-19 будзе абсалютна бясплатным. Пра гэта заявіў гарадскі камітэт па справах аховы здароўя.

Усе выдаткі на тэставанне будуць размеркаваны паміж урадамі раёнаў і горада, адзначаецца ў заяве названага ведамства.

На мінулым тыдні ва Ухане быў абвешчаны план пашырыць ахоп тэставання на нуклеінавую кіслату каронавіруса для дакладнага вызначэння колькасці бессімптомных носьбітаў COVID-19.

Дадзенае рашэнне было прынята на фоне росту ліку бессімптомных выпадкаў заражэння ва Ухане, які раней сур'ёзна пацярпеў ад успышкі каронавіруснай інфекцыі. Гэтая тэндэнцыя выклікае занепакоенасць у грамадстве, паколькі ў горадзе аднаўляюцца праца, вытворчасць і вучоба.

Прыярытэт у тэставанні будзе аддадзены жылым комплексам, дзе раней былі выяўленыя выпадкі заражэння, а таксама старым і густанаселеным жылым раёнам. Удзел у акцыі дзяцей да шасці гадоў не рэкамендуецца.

Як паведаміў згаданы камітэт, каб мінімізаваць рызыку перакрыжаванага заражэння, у мікрараёнах для правядзення тэставання будуць выдзелены зоны на адкрытым паветры. Усе жыхары, знаходзячыся ў чарзе, павінны будуць выконваць бяспечную дыстанцыю.

Да тых, хто не зможа самастойна з'явіцца для здачы аналізу, супрацоўнікі прыйдуць на дом.

Раней у гэтым месяцы Ухань паведаміў пра шэсць новых пацверджаных выпадкаў COVID-19, перапыніўшы адсутнасць новых выпадкаў захворвання з 4 красавіка. Усе гэтыя пацыенты былі бессімптомнымі і былі выяўленыя ў адным і тым жа старым мікрараёне. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040