Медыякарпарацыя Кітая ўпершыню і першым са СМІ ў краіне здзейсніла інтэграваную вытворчасць тэлеперадач на аснове 5G + 8K
  2020-05-20 15:42:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні правядзення «Дзвюх сесій» 2020 года ў краіне Медыякарпарацыі Кітая атрымалася ўпершыню і першым з айчынных СМІ ажыццявіць адначасова і прамую трансляцыю, і хуткі інтэграваны мантаж і вытворчасць тэлеперадач на аснове 5G + 8K. 19 мая адбылася цырымонія адкрыцця Тыдня па распаўсюджванні ўкаранення тэхналогій «5G + 4K / 8K + AI», у якой прынялі ўдзел намеснік кіраўніка аддзела прапаганды ЦК КПК, дырэктар і галоўны рэдактар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, намеснікі дырэктара Медыякарпарацыі Янь Сяамін і Цзян Сівэй, члены рэдакцыйнай калегіі, а таксама кіраўнікі кампаній China Telecom, China Mobile і China Unicom і іншыя.

У зоне дэманстрацыі тэхналогіі «5G + 4K / 8K» тэхнічныя супрацоўнікі Медыякарпарацыі Кітая з дапамогай «заплечніка 5G + 8K» правялі перадачу сігналаў з двух каналаў «8K» у рэальным часе, і адначасова - хуткі мантаж прынятых сігналаў «8K», прадэманстраваўшы цэлы працэс відэа і аўдыё-стварэння і перадач. Параўнальнае тэставанне сігналаў «8K» і «4K» паказвае, што перададзеныя сігналы «8K» з двух каналаў ідэальна прадэманстравалі пейзаж ранняга лета.

У зоне дэманстрацыі тэхналогіі «AI-хмарны мантаж» супрацоўнікі ў рэальным часе прымалі сігналы з шэрагу каналаў, з дапамогай ІІ-вылічэння прадэманстравалі, як правесці такія галоўныя лагічныя алгарытмы, як выяўленне асобы, рухі цела, ацэнка якасці кадраў, выяўленне накладак і інш., і тут жа прадставілі гатовую перадачу, якая прайшла «AI-хмарны мантаж». У гэтым годзе Медыякарпарацыя Кітая правядзе прамыя трансляцыі «Дзвюх сесій» праз сетку 5G. Адначасова на розных медыяплатформах і больш за 400 тысячах буйных экранах звышвысокага раздзялення ў розных гарадах краіны будуць у рэальным часе прадстаўлены кадры «8K».

У цяперашні час інтэнсіўна ажыццяўляецца рэканструкцыя працэсу вытворчасці тэлеперадачы на падставе такіх новых тэхналогій, як 5G, 4K / 8K і AI, што дае традыцыйным СМІ магчымасці ажыццявіць скокі ў развіцці. Як паведаміў Шэнь Хайсюн, сёлета Медыякарпарацыя Кітая усімі сіламі прасуне трансфармацыю з традыцыйнага тэле-радыё-СМІ на сусветны першакласны ўніверсальны СМІ, здольны стварыць свае аўдыё-відэа-прадукты. Трансфармацыя адбудзецца і такім чынам - з мадэлі традыцыйнай вытворчасці перадач на паглыбленне рэканструкцыйных рэформаў прапановы, з традыцыйнай тэхнічнай расстаноўкі на стратэгічна новую расстаноўку з укараненнем тэхналогій «5G + 4K / 8K + AI». Медыякарпарацыя Кітая, па словах яе кіраўніка, працягне сумесную тэхнічную інавацыю ў сферы аўдыё і відэавытворчасці і вяшчання ў асяроддзі «5G» з трыма галоўнымі і іншымі аператарамі сувязі ў краіне з мэтай усебакова прасоўваць скокі ў развіцці тэле-радыё-СМІ і вяшчальных тэхналогій.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040