Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Бангладэш Ш. Хасінай
  2020-05-21 11:22:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Бангладэш Шэйх Хасінай. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай выступае супраць дзеянняў, якія наносяць шкоду міжнароднаму супрацоўніцтву ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, а таксама падрываюць намаганні ўсяго свету, асабліва краін, якія развіваюцца, па пераадоленні эпідэміі. Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю, уключаючы Бангладэш, аказваць падтрымку кіруючай ролі СААЗ, садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне сумеснай прафілактыкі і супрацьэпідэмічнага кантролю, забяспечваць глабальную бяспеку ў сферы грамадскай аховы здароўя.

Ш. Хасіна паказала, што ў цяжкі для яе краіны час барацьбы з вірусам неацэнная падтрымка і дапамога, аказаная Кітаем, дапамаглі Бангладэш павысіць патэнцыял, а таксама ўмацаваць упэўненасць у сваёй здольнасці пераадолець цяжкасці, за што Бангладэш выказвае падзяку. Паводле яе слоў, эпідэмія новага каранавіруса нясе глабальную пагрозу, у сувязі з чым усе краіны павінны згуртавана. Ш. Хасіна падзякавала кітайскаму боку за клопат аб грамадзянах Бангладэш на тэрыторыі Кітая, асабліва пра студэнтаў ва Ухане. Бангладэш, са свайго боку, дае грамадзянам Кітая на яе тэрыторыі надзейную абарону. Яна дадала, што Бангладэш гатова разам з Кітаем весці калектыўнае будаўніцтва "Пояса і шляуі", а таксама садзейнічаць бесперапыннаму развіццю двухбаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040