У 2019 годзе Кітай дасягнуў асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця
  2020-05-22 10:05:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мінулым годзе развіццё нашай краіны сутыкнулася з мноствам цяжкасцяў і выклікаў. ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, згуртаваў шматнацыянальны народ Кітая і павёў яго наперад – да пераадолення ўсіх цяжкасцяў і перашкод. У выніку былі дасягнутыя асноўныя мэтавыя паказчыкі на 2019 год, закладзены трывалы падмурак для поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства. Пра гэта 22 мая заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) – вышэйшага органа дзяржаўнай і заканадаўчай улады КНР.

Эканоміка ў цэлым характарызавалася стабільнасцю развіцця. Агульны аб'ём ВУП дасягнуў 99,1 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 6,1%. У гарадах і паселішчах створана 13,52 млн новых працоўных месцаў. Колькасць малазабяспечаных людзей у сельскай мясцовасці скарацілася на 11,09 млн чалавек. Сярэднедушавыя наяўныя даходы насельніцтва перавысілі 30 тыс. юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040