Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 22 траўня заявіў, што сёлета Кітай будзе працягваць праводзіць у жыццё актыўную фінансавую і ўзважаную манетарную палітыку.
Ён адзначыў, што актыўная фінансавая палітыка павінна быць яшчэ больш дзейснай і эфектыўнай. У 2020 годзе доля бюджэтнага дэфіцыту ў ВУП плануецца ў памеры ад 3,6%, яго агульны аб'ём павялічыцца на 1 трлн юаняў у параўнанні з мінулым годам, больш за тое, будуць выпушчаныя спецыяльныя дзяржаблігацыі на суму 1 трлн юаняў для фінансавання барацьбы з эпідэміяй. Гэта асаблівыя меры, прынятыя ў надзвычайны перыяд.
Ён таксама заявіў, што ўзважаная манетарная палітыка павінна быць больш гнуткай і ўмеранай. Трэба комплексна выкарыстоўваць такія фінансавыя рычагі, як зніжэнне нормаў абавязковых рэзерваў і працэнтных ставак, крэдытаванне камерцыйных банкаў, каб давесці тэмпы росту грашовага агрэгата М2 і аб'ёму фінансавання рэальнага сектара эканомікі да ўзроўню, што значна перавышае леташні.
Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай будзе захоўваць у цэлым стабільны курс кітайскага юаня на рацыянальным і збалансаваным узроўні.