Кітай удасканаліць рынкавыя механізмы гаспадарчай дзейнасці дзяржпрадпрыемстваў
  2020-05-22 10:32:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Будзе прадстаўлены і запушчаны трохгадовы план дзеянняў па рэфармаванні дзяржпрадпрыемстваў, удасканалена сістэма кантролю над актывамі, паглыбленыя рэформы ў дачыненні да змешаных формаў уласнасці. Дзяржпрадпрыемствы павінны засяродзіцца на профільнай гаспадарчай дзейнасці і абавязках, удасканальваць рынкавыя механізмы гаспадарання і павышаць агульную канкурэнтаздольнасць. Пра гэта 22 мая заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) – вышэйшага органа дзяржаўнай і заканадаўчай улады КНР.

Ён падкрэсліў, што неабходна аптымізаваць асяроддзе для развіцця недзяржаўнага прыватнага сектара эканомікі. Прыватным прадпрыемствам трэба даць роўны доступ да розных вытворчых інструментаў і фактараў, а таксама да мер дзяржпадтрымкі. Трэба расчысціць і ануляваць неабгрунтаваныя пастановы, звязаныя з характарам прадпрыемстваў. Урадавыя органы павінны ў зададзены тэрмін ліквідаваць праблемы з затрымкай плацяжоў прыватным малым і сярэднім прадпрыемствам, а таксама садзейнічаць здароваму развіццю недзяржаўнага прыватнага сектара эканомікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040