У бягучым годзе Кітай працягне садзейнічаць мадэрнізацыі апрацоўчай прамысловасці і развіццю новых галін, у значнай меры павялічацца сярэдне- і доўгатэрміновыя крэдыты для апрацоўчай прамысловасці, атрымае штуршок да развіцця прамысловы інтэрнэт, прасунецца інтэлектуальная вытворчасць. Кітай распрацуе дадатковыя меры падтрымкі для ўсебаковай рэалізацыі праграмы «Інтэрнэт +» і выяўлення новых пераваг у лічбавай эканоміцы. Пра гэта 22 траўня заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі УСНП.
Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай палепшыць меры падтрымкі навукова-тэхнічных інавацый, фарсіруе будаўніцтва дзяржаўных лабараторый, паглыбіць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Пры рэалізацыі важнейшых навукова-даследчых праектаў будуць шырока заахвочваць самавылучэнне на пасады кіраўнікоў праектаў і прадастаўляць магчымасць працаваць тым, хто мае для гэтага найлепшыя здольнасці.