Кітай скароціць адзіны негатыўны спіс доступу на рынак
  2020-05-22 11:34:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бягучым годзе ў Кітаі будзе значна скарочаны негатыўны спіс, які рэгламентуе доступ замежных інвестыцый на кітайскі рынак.

«Неабходна паскоранымі тэмпамі ператварыць правінцыю Хайнань у порт свабоднага гандлю. Для гэтага будуць створаны бяспошлінныя і комплексныя гандлёвыя зоны ў цэнтральным і заходнім рэгіёнах краіны, запушчаны комплексныя пілотныя праекты пашырэння адкрытасці ў сферы паслуг. Неабходна на высокім узроўні сумеснымі намаганнямі рэалізоўваць ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях». Няўхільна праводзячы ў жыццё прынцыпы сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання, мы будзем арыентавацца на вядучую ролю прадпрыемстваў і разгортваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва», - заявіў 22 мая прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

Лі Кэцян таксама мяркуе, што Кітай будзе рашуча аберагаць шматбаковую гандлёвую сістэму, прымаць актыўны ўдзел у рэфармаванні СГА, садзейнічаць заключэнню пагаднення аб усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве, прасоўваць перамоўны працэс па пагадненні аб стварэнні зоны свабоднага гандлю "Кітай-Японія-Рэспубліка Карэя» і інш., сумесна ажыццяўляць пагадненне аб першай фазе гандлёвай здзелкі паміж КНР і ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040