Неабходна больш актыўна ўдасканальваць сістэму грамадскай аховы здароўя. Ставячы чалавечае жыццё на першае месца, мы будзем перабудоўваць сістэму кантролю і прафілактыкі захворванняў, паляпшаць сістэму прамой справаздачнасці і ранняга папярэджання аб інфекцыйных захворваннях, прытрымлівацца прынцыпаў своечасовай, адкрытай і празрыстай публікацыі інфармацыі аб эпідэмічнай сітуацыі. Неабходна павялічваць укладанні ў даследаванні і распрацоўку вакцыны, лекавых сродкаў і тэхналогій хуткага тэставання, інтэнсіфікаваць забеспячэнне рэсурсамі на выпадак надзвычайнай сітуацыі. Пра гэта 22 мая заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) – вышэйшага органа дзяржаўнай і заканадаўчай улады КНР.
Ён таксама заявіў, што Кітай будзе павышаць узровень базавых медыцынскіх паслуг. Сярэднедушавыя нормы дзяржбюджэтных датацый на медыцынскае страхаванне для сельскага і непрацуючага гарадскога насельніцтва будуць павялічаны нана 30 юаней.