КНР будзе падтрымліваць міжнародную сістэму, ядром якой з'яўляецца ААН, і парадак, заснаваны на міжнародным праве, прыкладаць намаганні да фарміравання супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Кітай гатовы нязменна ісці па шляху мірнага развіцця, пры пашырэнні адкрытасці знешняму свету, паглыбляць дружалюбнае супрацоўніцтва з усімі краінамі. Кітай заўсёды быў і застаецца важнай сілай, якая спрыяе міру і стабільнасці, развіццю і росквіту нашай планеты, - заявіў 22 мая прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў -- вышэйшага органа дзяржаўнай і заканадаўчай улады КНР.